Карта страны из старинных валунов. А такой парк в Беларуси есть, даём картинку

Апошнім часам актыўныя гараджане вярнуліся да пытання ўзнаўлення парку. Працэс гэты, хутчэй за ўсё, будзе няхуткім і нялёгкім. Пакуль жа таго не адбылося, ёсць магчымасць наведваць паркі іншых гарадоў. Напрыклад, Мінска.

По теме: Тур выходного дня с фото, ценами и картой маршрута. Хатынь и музей истории ВОВ

Заўвага. Фота зроблены ў дзень наведвання фестывалю 21 vek, калі ў Мінску было пахмурна і дажджліва.

Карта страны из старинных валунов. А такой парк в Беларуси есть, даём картинку

Музей валуноў – своеасаблівы парк на ўсходняй мяжы сталіцы, ва Уруччы. Створаны ў 80-х гадах вучонымі Інстытута геахіміі і геафізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ён стаў помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

Карта страны из старинных валунов. А такой парк в Беларуси есть, даём картинку

Аб з’яўленні валуноў на тэрыторыі Беларусі вучні школы даведваюцца, здаецца, у сярэдніх класах. Так што кожны з нас ужо больш-менш падрыхтаваны да гэтага месца.

Карта страны из старинных валунов. А такой парк в Беларуси есть, даём картинку

Уражвае маштаб працы: з больш чым дзвюх тысяч камянёў складаецца карта Беларусі. Акрэслены межы абласцей, паказаны гарады, “разліваюцца” каменныя рэкі. Валуны знаходзяцца роўна там, з якіх месцаў краіны іх прывезлі вучоныя.

Карта страны из старинных валунов. А такой парк в Беларуси есть, даём картинку

Тут можна пабачыць каменні, што выкарыстоўваліся ў гаспадарцы нашымі продкамі. Ёсць валуны, што мелі сакральнае значэнне. Па чутках, на некаторых з іх калісці прыносіліся ахвяры багам. Дагэтуль на камянях пакідаюць своеасаблівыя ахвяраванні – грошы, цукеркі, вянкі з кветак. Так што нават у 21-ым стагоддзі людзі звяртаюцца да каменных грудаў, каб спраўдзіць свае жаданні.

Карта страны из старинных валунов. А такой парк в Беларуси есть, даём картинку

У гэтым месцы нават лавы размешчаны своеасабліва: “тварам” не да сцежак, а да камянёў. Можна, седзячы ў ценю дрэваў і гледзячы на “каменных багоў”, паціху спазнаць дзэн.

Карта страны из старинных валунов. А такой парк в Беларуси есть, даём картинку

Так што, калі плануецца візіт у сталіцу, мае сэнс завітаць і сюды. У спакойнае, нечым містычнае месца, дзе з дапамогай валуноў з намі мовіць сама гісторыя.

Карта страны из старинных валунов. А такой парк в Беларуси есть, даём картинку

Кошт пытання:

  • праезд да сталіцы чыгункай – ад 7 руб.;
  • метро – 65 кап.;
  • уваход у парк – бясплатна, штодзённа 24/7.

Карта страны из старинных валунов. А такой парк в Беларуси есть, даём картинку Карта страны из старинных валунов. А такой парк в Беларуси есть, даём картинку

Аўтар: Вольга Грынь. Фота аўтара.