Журналист из Светлогорска была необоснованно оскорблена белорусским сайтом

Журналист из Светлогорска Марина Евсейчик была оскорблена одним из белорусских сайтов в нецензурной форме. Об этом она написала в своём блоге.


Сетка гарадскіх парталаў Беларусі пасылае сваіх карыстальніаў на*.

Заблокированная заглушка на сайте, скриншот, пошел на ху

Калі б такое блакаванне зарэгістраванага карыстальніка было памылковым, рэдакцыя папрасіла б прабачэння ў карыстальніка. Аднак, такіх дзеянняў не адбылося.

Груба заблакаваны карыстальнік быў даволі актыўным карыстальнікам новага партала: чытаў навіны гарадоў, каментаваў іх, аднак этычных нормаў у каментаванні не парушаў; дадаваў падзеі ў афішу, пісаў гарадскія стыкеры. Звычайныя дзеянні, якія не парушаюць інфармацыйнай палітыкі праекта. Тым больш, што пры рэгістрацыі, карыстальнік атрымлівае паведамленне з запрашэннем «паўнавартасна ўдзельнічаць у працы рэсурса»: каментаваць навіны, дадаваць фота і відэа, дадаваць мерапрыемствы ў сервіс «Афіша».

На старонцы сайта «ВКонтакте» паведамілі, што такую нецэнзурную «заглушку» выкарыстоўваюць адмыслова для спамераў.

Скриншот rеgiоnу.bу

На партале даволі часта назіраліся спамерскія каментары пра прастытуцыю ў Ноўгарадзе, напрыклад.

Узнікае пытанне да рэдакцыі: ці думае малады амбіцыйны праект пра этыку і сваю рэпутацыю, пасылаючы на* пастаянных чытачоў, якія не парушаюць правіл інфармацыйнай палітыкі партала?

Пасля такога выпадку, пастаянны чытач наўрадці будзе адчуваць сябе як дома на партале, хоць рэдакцыя і піша: «Мы создаем полнофункциональные информационно-туристическо-новостные порталы в 194 населённых пунктах страны, чтобы каждый пользователь мог информационно чувствовать себя как дома, куда бы он ни приехал».

Вось і прыехалі…