10 красавіка ў Гомелі адбыўся рэгіянальны фінал рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom». У ім спаборнічалі лепшыя чытальнікі з Гомеля і Гомельскай вобласці па выніках першага этапу конкурсу. Яны выканалі творы беларускіх аўтараў. 5 пераможцаў рэгіянальнага этапу ўзнагароджаны смартфонамі і будуць прадстаўляць Гомельшчыну ў вялікім рэспубліканскім фінале конкурсу, які адбудзецца ў траўні.
Удзельнікамі праекта у гэтым сезоне сталі вучні 7-8 класаў школ і гімназій з усёй Беларусі. На працягу 2 месяцаў рабяты запісвалі відэа, на якіх чыталі творы беларускай літаратуры і выкладвалі іх на свае асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках. Школьнікі з усёй Беларусі даслалі на конкурс 2048 відэа агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Па выніках першага этапу журы вызначыла па 30 лепшых чытальнікаў з кожнай вобласці і горада Мінска.
velcom запустил в Светлогорске новый проект с участием Юрия Жигамонта
Рэгіянальны фінал у Гомелі прайшоў у сярэдняй школе №11. Галоўнае, што ацэньвала журы – выразнае і чыстае выкананне твора. Дадатковы напал спаборніцтва надаваў ліміт па працягласці выступу для кожнага ўдзельніка — да 2 хвілін.
У склад журы ўвайшлі паэт і пісьменнкі Уладзімір Ліпскі, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, вядучы спецыяліст аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Уладзімір Кузьмянок, прадстаўнік інстытута развіцця адукацыі Гомельскай вобласці Ірына Даўгунова, намеснік дырэктара школы №11 г. Гомеля Галіна Кучаравенка. Спецыяльна запрошаным членам журы стала тэлевядучая Надзея Пужынская.
Пераможцамі рэгіянальнага фіналу ў Гомелi сталі 5 канкурсантаў:
- Ірына Шыкалава (Сярэдняя школа №10 г. Светлагорска),
- Аляксандра Рудэнка (Гімназія г. Добруша),
- Уладзімір Мішчук (Юравіцкі дзяцячы сад – сярэдняя школа),
- Павел Саснок (Сярэдняя школа №6 г. Рэчыцы им. С. У. Сыча),
- Аляксандра Ларчанка (Сярэдняя школа №8 г. Рэчыцы).
Пераможцы ўзнагароджаны смартфонамі і запрошаны на рэспубліканскі фінал конкурсу.
У рамках другога этапу конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» пройдзе яшчэ 1 рэгіянальны фінал у Гродне 25 красавіка. Рэспубліканскі фінал конкурсу адбудзецца ў траўні ў Мінску. Пяці лепшым юным чытальнікам краіны па яго выніках будуць уручаны смартфоны маркі Apple.