У Светлагорскай ЦРБ з’явіўся новы сайт, што гэта нам дае

У Цэнтральнай раённай бальніцы Светлагорска з’явіўся новы сайт пабудаваны на Joomla!

Тут размешчаны фота і прозвішчы службовых асобаў, нумары тэлефонаў, актуальны прайс на паслугі платнага характару, а таксама спасылкі на talon.by для онлайн-замовы квіткоў у цэнтральную райпаліклініку, у яе філіял, у жаночую кансультацыю і дзіцячую паліклініку.

Главная страница сайта центральной районной больницы Светлогорска
Скрыншот галоўнай старонкi сайта «Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы»

Па тэме: Сервер райбальніцы ўзламалі хакеры, якія патрабуюць выкуп у памеры каля 4,5 тыс.руб.

Сайт з’яўляецца адаптыўным, гэта значыць, што нават пры праглядзе з мабільнай прылады, большасць яго функцый застануцца даступнымі. Акрамя гэтага рэсурс мае спецыяльнае меню з наладамі для людзей з праблемамі па зроку, плюс ёсць меню з выбарам моў. Пераклад у асноўным трапляе, але ёсць нюансы.

З карысных функцый таксама прысутнічае спецыяльная форма электроннага звароту фізічных/юрыдычных асоб i навiны ўстановы.