Літаратарам — у «Палац»!

палац

Літаратараў з Гомельшчыны запрашае да публікацыі ўласных твораў літаратурны альманах «Палац».

Яго першы нумар падрыхтаваны і выдадзены Гомельскім абласным аддзяленнем ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у пачатку гэтага году.

«Палац» мае шэраг рубрык. Ёсць як стандартныя «Паэзія», «Проза», «Літаратуразнаўства», але ёсць і новыя: «Подых часу», «Гутарка», «Спадчына», «Успаміны». Усе тэксты прысвечаны гісторыі і сучаснасці Гомельшчыны.

У першым нумары альманаха свае творы прадставілі мае землякі, Вадзім Болбас са Светлагорска і Мікола Бусел з вёскі Дуброва Светлагорскага раёна.

У другі нумар літаратурнага выдання можна дасылаць творы, напісаныя на рускай і беларускай мовах, на працягу чэрвеня на электронную скрыню: 5-1943@тут.бай

Таксама неабходна даслаць кароткі біяграфічны аповед пра сябе і невялікі партрэтны фотаздымак.