29 лютага ў Гомелі адбудзецца крэатон, удзел у якім могуць узяць cтаршакласнікі з усёй Беларусі. Ён пройдзе ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Першыя», які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.

«Першыя» — гэта рэспубліканскі конкурс ідэй, з дапамогай якіх можна змяніць навакольны свет, грамадства ці жыццё людзей да лепшага. Збор заявак працягваецца да 8 сакавіка.

Тэматычныя крэатоны ўжо адбыліся ў Віцебску, Магілёве, Гродне і сабралі больш за 100 старшакласнікаў. Уздельнікі абмяркоўвалі праекты ў музейнай справе, дызайне і архітэктуры, інклюзіі.

Дзе адбудзецца крэатон

Гэтым разам у Гомелі старшакласнікі пагавораць пра змену клімату, свядомае спажыванне і экалагічны стыль жыцця.

Крэатон «Першыя ідэі: экалогія» пройдзе ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры (вуліца Ланге, 17) 29 лютага з 11:30 да 16:00.

Хто можа прыняць удзел

Да ўдзелу запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з любога рэгіёна краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, прэзентаваць іх на публіцы і атрымаць парады ды каментары ад экспертаў.

Удзел у крэатоне — бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі.

Як гэта будзе

Спачатку ўдзельнікам пакажуць некалькі відэаролікаў з выступленнямі сусветна вядомых спікераў. Іх пракаментуе эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць удзельнікам пытанне для абмеркавання.

Затым школьнікі падзеляцца на каманды і калектыўна вырашаць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення акрэсленай мэты, а пасля прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.

Па выніках абмеркавання запрошаныя эксперты па экалогіі і прадстаўнікі кампаніі А1 адзначаць самыя цікавыя ідэі, а таксама ўзнагародзяць найлепшага прамоўцу крэатона.

Чаму гэта карысна

Кожны ўдзельнік конкурсу цягам навучальнага года распрацоўвае сваю ідэю, а для ўдзелу ў фінале будуць адабраныя дзесяць старшакласнікаў.

Кожны з іх атрымае прыз – iPhone Xs, а таксама пад кіраўніцтвам персанальнага ментара прадставіць сваю ідэю на маштабнай маладзёжнай канферэнцыіі TEDxYouth@Minsk.

Больш падрабязнай інфармацыі на сайце праекта «Першыя» — eneration.A1.by.