Сталі вядомыя першыя падрабязнасці адкрыцця кропкі расійскай франшызнай сеткі «ЧабурэкМі» у Светлагорску.
У кафэ, якое пачне працаваць у ГЦ «Пасаж», будуць гатаваць чабурэкі, пірагі, напоі і іншыя стравы. Час працы: штодзень з 9:00 да 21:00.
Маркетынгавая фішка сеткі — выкарыстанне мармуровай ялавічыны.
Вось некаторыя пазіцыі меню:
- Пірог з адыгейскім сырам (455г) — 13 рублёў
- Пірог з мармуровай ялавічынай (455г) — 13 рублёў
- Пірог з чырвонай рыбай (405г) — 15 рублёў
- Міні-чабурэк з мармуровай ялавічынай (5шт.) — 6 рублёў
- Чабурэк з чырвонай рыбай і тварожным сырам (155г) — 8 рублёў
- Чабурэк з курыцай па-азіяцку (135г) — 4 рублі
- Нагетсы (5шт.) — 3 рублі
Ёсць асобнае сняданак-меню, чабурэкі якога ва ўстанове ацэньваюць у 3–4 рублі, а, напрыклад, чабурэк з чырвонай рыбай — у 6 рублёў.