Чарговы маштабны опэн-эйр Viva Braslav у гэтым годзе адбудзецца 24 і 25 ліпеня. Ужо зараз вядомыя першыя хэдлайнеры фестывалю. Імі сталі папулярная беларуская група ЛСП і спявачка Zivert.

Олег Савченко
Алег Саўчанка

Трэкі групы ЛСП займаюць першыя месцы ў чартах, на яе канцэртах збіраюцца поўныя залы, а прыхільнікі падпяваюць знакамітую «Манетку», заглушаючы голас фронтмэна гурта Алега Саўчанка. Музыкі выступаюць «жывым» складам, асаблівасцю іх канцэртаў з’яўляецца альтэрнатыўнае выкананне сваіх песень у рок-стылі.

Юлия Зиверт
Юлiя Зiверт

Песні Zivert сумяшчаюць у сабе гучанне канца 80-х і пачатку 90-х, сучасныя біты і запамінальны вакал.

Продаж квіткоў на фэст ужо пачалася. Набыць квіткі можна праз аператара kvitki.by альбо на сайце мерапрыемства vivabraslav.by.