Абрад «Цягнуць Каляду на дуба» захаваўся са старажытных часоў і завяршае калядныя святы, пiшуць «Светлагорскiя навiны».
У асташкавіцкай школе ўжо каторы год ідзе вясёлае святкаванне, якое дапамагае ўзрадзіць гэты абрад, занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны.
Нашыя продкі верылі, што гэта прыцягвае багаты ўраджай, поспех і шчасце на ўвесь год, а Каляда аберагае мясцовасць ад непрыемнасцяў.
У час гулянняў вадзілі хараводы, гулялі ў «Злаві ката» i «Цягнуць лапаць». Акрамя гэтага палілі ачышчальнае вогнішча i выкупалі кашу, прыгатаваную Бабай — гаспадыняй свята.
Гэта цiкава: У што ператварыўся галоўны мясны павільён Светлагорска. Фотарэпартаж з закінутага Цэнтральнага рынку
Традыцыі — гэта тое, што нам пакінулі нашыя продкі, каб мы не забывалі пра свае карані і абрады. Каб мы змаглі перадаць традыцыі сваім нашчадкам і наша нацыя жыла ў стагоддзях.
Фота: Светлагорскiя навiны