Сёння, на Каляды, прадстаўнікі рэдакцыі lovesun.by уручылі прызы згодна навагодняга конкурсу, які праводзіўся на сайце з 27 снежня па 6 студзеня.
Пераможца конкурсу Кацярына не змагла прыйсці ў прызначаны час, таму кіраўнік праектаў lovesun.by Дзмітрый Жогаль уручыў падарунак яе сястры Дар’і.
Фотаздымак шыкоўнай елі ў чалавечы рост даў магчымасць Лізе Калеснікавай паласавацца «вясёлымі арэхамі».
Наталля атрымала падарунак дзякуючы арыгінальнай ёлцы зробленай з кавы.
Вікторыя Рынейская таксама атрымала 320 грам заахвочвальнага M&M’s.
Фота: Вікторыя Рынейская.