В Якимовой Слободе прошли археологические раскопки

90
 

Сёлетняя цеплая восень спрыяе працягламу археалагічнаму сезону. У Светлагорскім раёне прайшоў чарговы этап раскопак на гарадзішчы ў вёсцы Якімава Слабада. Даследаванні паказваюць, што гарадзішча выкарыстоўвалася неаднаразова.

Гарадзішча – рэшткі старажытнага ўмацаванага паселішча – знаходзіцца на ускраіне вёскі, ля ракі Бярэзіна. Некалькі дзесяцігоддзяў таму назад энергетыкі, не ведаючы пра гістарычную каштоўнасць гэтага месца, праклалі праз яго лінію электраперадач. У астатнім гарадзішча захавала старажытныя рысы – вакол яго прасочваюцца земляны вал і сляды рва.

– Пацьверджана ранейшая выснова аб неаднаразовым выкарыстанні гэтага месца – у скіфскі, у раннеславянскі час, – лічыць прафесар гісторыі Сяргей Рассадзін, які разам з дабраахвотнымі памочнікамі вядзе даследаванні.

вал городища, осень 2014. Якимова Слобода (лес, деревья)

На фота: вал гарадзішча з вонкавага боку, верасень 2014. Паміж дрэвамі ў валу бачнае месца ўезду, якое, магчыма, выкарыстоўвалася яшчэ ў старажытнасці. Фота з матэрыялаў Рассадзіна.

Гэта значыць, што гарадзішча было створана яшчэ тады, калі на тэрыторыі Беларусі людзі жылі першабытнаабшчынным ладам, дакладней – у жалезным веку (І-ае тысячагоддзе да н. э. – І-ае тыс. н. э.). А на поўдні сучаснай Украіны, ля Чорнага мора, існавала Скіфскае царства (ІІІ стагоддзе да н. э. – ІІІ ст. н. э.). Яно аказвала ўплыў на тагачасныя плямёны нават да Бярэзіны. Пасля, у сярэдневякоўі, сюды прыйшлі славяне, якія выкарысталі гарадзішча паўторна.

– Мы ўмацаваліся ў думцы аб неабходнасці далейшага даследавання дадзенага помніка археалогіі, – падводзіць вынік сёлетніх раскопак С. Рассадзін; гэта значыць, што раскопкі плануецца працягнуць і ў наступных летніх сезонах.

Крынiца: Гомель Гражданский.