Светлогорский «Химик» разгромил «Берёзу-2010»

149
 

Химик-Гомель 2, фото Александр Лобузов

У 20 туры чэмпіянату Беларусi па футболе сярод каманд першай лігі светлагорскі «Хімік» сустракаўся з ФК «Бяроза-2010». Гаспадары атрымалі разгромную перамогу — 4:0.

У гульні пацешыла два эпізоду: трэнер гасцей які камандаваў падапечнымі з броўкі на мыліцах і намінальны абаронца Цярэнці Луцэвіч. Ён жа да атрымання беларускага пашпарта Вогба Тьенчен. Які гуляў некалі за мінскае «Дынама» ў еўракубках. Аднак Вогба — ня Погба, гульца «Ювентуса». І да навыкаў форварда яму як да месяца. У адрозненні скажам ад таго ж Ждановіча. Алекандр хоць і не форвард па сваёй сутнасці, але на 10 хвіліне сыграў як сапраўдны нападаючы. Ліха падпільнаваўшы адскок мяча ў безгаспадарную сетку варот, 1:0. На гэтым галы ў першым тайме скончыліся.

У другой палове іх было больш i прыйшліся яны ў заключную дваццацімінутку. Спачатку Максім Дашук, а потым Архiпцеў з пенальці давялі лічбы на табло да буйнога. Ну а тлустую кропку ў матчы паставіў які выйшаў на замену малады Цiшуроў. 4:0. Прыгожа.

Дзякуючы гэтай перамозе «хімікі» узлезлі на шостую пазіцыю. Да трэцяга «полупроходные» месцы ўсяго толькі адзін бал. Наступную гульню «чырвона-белыя» зноў згуляюць пры родных трыбунах. Будзем прымаць ФК «Віцебск».

Галы былі забітыя наступнымі гульцамі:

  • 10 хвіліна Аляксандр Ждановіч,
  • 73 хвіліна Максім Дашук,
  • 82 хвіліна Андрэй Архiпцэў (пенальці),
  • 90 хвіліна Аляксандр Цiшуроў.


 

Каляндар гульняў з вынікамі і ўсе навіны ФК «Хімік».

2014.09.14. Турнирная таблица ФК Химик, футбол

Аўтар: Аляксандр Багук. Фота: Аляксандр Лобузаў.