«Мова Нанова» в Светлогорске: А ты запишешься на курсы белорусского языка?

1040
 

курсы роднай мовы мова нановаАд многіх беларусаў можна пачуць, што беларуская — іх родная мова. Пры гэтым не кожны размаўляе на ёй, не зусім добра ці не ведае яе наогул. Гэтае словазлучэнне “родная мова” вельмі часта ўводзіць у зман нас саміх. А прызнацца ў тым, што было б не лішнім падцягнуць беларускую мову, ніколі не позна.Тым больш, пачаць рабіць кр окі ў гэтым накірунку — не цяжка. У сусветнай гісторыі ёсць прыклады, калі народ адраджаў сваю паўзабытую мову — і прыклады гэтыя натхняюць!

Гэтак жа натхніла Дзяніса, Алену і  Аляксандра. Не думайце, што яны  нейкія вар’яты, якія вырашылі перакуліць усё “з галавы да ног”.  Гэтыя рабяты па большасці сваёй простыя ды гумарныя. Натхніла іх не “пагалоўнае абеларушванне наваколля”, а тое, што рабіць, няхай і на першы погляд складаныя рэчы, не толькі можна, але і з вельмі ўдалым вынікам.

Дзякуючы “Рэальнаму Свету”, які запусціў курс заняткаў “Школы сацыяльнага мэнэджмэнта”, Дзяніс, Алена ды Аляксандр пазнаёміліся. Да гэтага, кожны з іх жыў сваімі ідэямі. У кожнага з іх была свая гісторыя з беларускай мовай. Напрыклад, Дзяніс яшчэ ў старэйшых класах пачаў захапляцца беларускай літаратурай і адкрываць для сябе беларускую культуру. На першых курсах універсітэта размаўляў па-беларуску толькі з беларускамоўнымі, а з усімі астатнімі па-руску. Так было да аднаго моманту. Як кажа сам Дзяніс: “Білінгвізм, у якасці развіцця мазгоў, добра дапамагае, аднак пара было вырашаць: на якой мове я усё ж такі буду пастаянна размаўляць. І прачнуўшыся зранку я вымавіў – “добрай раніцы”. Так і перайшоў на беларускую мову. І паверце, гэта не цяжка”. Алена і Александр самі не супраць таго каб яшчэ больш павысіць свой моўны ўзровень.

На курсах “Школы сацыяльнага мэнэджмэнта” ідэя стварэння беларускага асяроддзя ў іх была амаль што спачатку. Імпульс і далейшае развіццё ёй надаў Глеб Лабадзенка, прыехаўшы ў Светлагорск для правядзення трэнінгу.

курсы роднай мовы мова нанова (3)

Каманда складаецца з траіх чалавек, але самі яны не выключаюць той варыянт, што іх можа стаць і болей. Ужо той факт, што жаданне дапамагаць весці курсы,у якасці моўных экспертаў, ім выказалі дзве настаўніцы. Ёсць і свае партнёры, але пакуль не кажуць хто гэта.

“Мы адкрытыя людзі як да любых знаёмстваў, так і да супрацоўніцтву. Калі ў каго з’явіцца якая цікавая ідэя ці задума, альбо ён проста захоча дапамагчы нам – можна адразу звяртацца да нас на прамую. Пакуль мы спрабуем рабіць усё сваімі сіламі, але ад любой дапамогі не адмовімся. Так, калі глядзець наперад, нам бы вельмі дапамаглі людзі ў якасці фота/відэа аператараў, валанцёры на каве/гарбаце і іншых рэчах, бо спіс можна працягваць далей” – кажа Алена.

курсы роднай мовы мова нанова (4)

«Пра сабе распавялі, аднак галоўнае дзеля чаго мы казалі ўсё гэта — каб трошкі зразумелай бачылася наша ініцыятыва — адкрыццё філіі курсаў “Мова Нанова” у Светлагорску. Дзе мы плануем ладзіць культурніцкія імпрэзы і вывучаць разам беларускую мову. З аднаго боку мы выступаем як арганізатары маленькіх культурніцкіх мерапрыемстваў, з удзелу вядомых, альбо малавядомых беларускамоўных людзей, гуртоў і г.д. З другога боку, прапануем нашым наведвальнікам не проста добра правесці час, а яшчэ і з карысцю: то бок бясплатнае неакадэмічнае вывучэнне мовы для усіх узростаў.

Уся інфармацыя — лексіка і граматыка — будзе праверанай і пісьменнай. Падавацца яна будзе ў інтэрактыўных формах, з гульнямі, цікава і нязмушана. І яшчэ адзін галоўны, але прынцыповы момант: ніякай палітыкі на нашых занятках не будзе, бо курсы па-за палітыкай” — дзеліцца планамі каманды Дзяніс. “Казаць што мы прыдумалі нешта новае і геніяльнае — так не. Гэта ўжо ёсць і паспяхова існуе, прычым не першы год.

курсы роднай мовы мова нанова (6)

Самі курсы ў лістападзе 2014 года атрымалі дзяржаўную рэгістрацыю і ў студзені таго ж года пачалі сваю дзейнасць. Курсы існуюць у дзесяці гарадах Беларусі. І нас вельмі здзівіў той факт, што ў Астраўцы, дзе насельніцтва ў 7 разоў менш за Светлагорск, існуюць курсы” – дадае Аляксандр.

Больш падрабязна пра будучыя курсы кажа Дзяніс: “Гэтымі курсамі мы бы хацелі яшчэ і закласці такую пляцоўку, дзе людзі бы маглі знаёміцца адзін з адным, даведвацца больш пра нашу культуру, адкрываць для сябе новыя музычныя гурты, бардаў, паэтаў і іншых таленавітых нашых землякоў. На заняткі, у якасці гасцей-выступоўцаў, мы бы запрашалі не толькі саміх жыхароў горада ды нашага раёну, а таксама людзей з іншых куткоў нашай Беларусі”. Так, калі Вы жадаеце пра нешта распавесці, то ў Вас ёсць такая магчымасць. “Так і самі заняткі мы плануем праводзіць пад канкрэтныя тэмы: рыбалка, бізнес, кватэра, падарожжа і г. д.” – удакладняе Алена.

Паважаныя чытачы, пішыце сваё меркаванне на конт дадзенай ініцыятывы.

Аўтар: Дзяніс Рунец. Фота аўтара. 

Читайте также:

  • Международный день белорусского языка
  • Руководитель бесплатных курсов белорусского языка «Мова нанова» выступил в Светлогорске